❗️❗️❗️Ва ўмовах нарастання канфрантацыі дзяржаўных інстытутаў і грамадзянскай супольнасці аргкамітэт па стварэнні партыі «Дэмакратычны саюз» зноў звяртаецца да ўсіх палітычных сіл з заклікам да дыялогу.❗️❗️❗️

Опубликовано admin в

2021 год – не толькі год народнага адзінства, але і юбілейны, 30-ты год незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Незалежнасць – тая каштоўнасць, якую падзяляюць як прыхільнікі дзеючай улады, так і яе апаненты. У гэтай сувязі мы публічна звяртаемся да сістэмных і несістэмных палітыкаў, прадстаўнікоў «старой» і «новай» апазіцыі з прапановай сустрэцца за круглым сталом 25 жніўня – у гадавіну надання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР вышэйшай юрыдычнай сілы.

Для абмеркавання прапануем наступныя пытанні:

❓Ці было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі ў 1991 годзе непазбежным?

❓Незалежнасць для беларусаў – «звалілася на галаву» ці была заваяваная?

❓Чаму ініцыятары абвяшчэння незалежнасці не знайшлі сваё годнае месца ў палітычнай сістэме краіны?

❓Пагрозы для беларускай незалежнасці: гісторыя і сучаснасць

❓Суверэнітэт – гэта ікона? На якіх прынцыпах Беларусь павінна ўваходзіць у міждзяржаўныя саюзы?

❓Цi магчымае вяртанне шматвектарнай знешняй палітыкі Беларусі, якая пачала выбудоўвацца ў 2007 годзе?

❓Ці можа дата 25 жніўня стаць афіцыйным святам?