7 ліпеня аргкамітэт партыі «Дэмакратычны саюз» наведаў Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, а менавіта – спектакль «Вечар» драматурга Аляксея Дударава
Культурнае мерапрыемства было арганізавана ў межах ушанавання памяці свята Івана Купалы.
✅ Актыў партыі з пашанай ставіцца да беларускай культуры, акрамя таго, прымае ўдзел ва ўсіх магчымых акцыях і дзеях, што датычацца культурнай спадчыны Беларусі.
👥 На жаль, на самім спектаклі было няшмат людзей: ці то кавід паспрыяў гэтаму, ці то слабая культурная адукаванасць і развітасць…
Тым не менш, акцёры настолькі выдатна выконвалі ролі, што гэта змагло адарваць гледачоў ад рэальнасці і перамясціць ў свет філасофскага роздуму.
❕Паважаныя, зваротная рэакцыя кожнага з Вас, падзяка і ўвага вельмі патрэбны адносна тых, хто працуе дзеля развіцця і росквіту культурнай спадчыны нашай краіны❕
Не забывайцеся на тое, што гісторыю і культуру мы ствараем самі!